Версія для людзей са слабым зрокам

Sumitomo Corporation і Belintersat абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва

01 чэрвеня 2017 года

Наземны комплекс кіравання спадарожнікам BELINTERSAT-1 у Станькава наведала дэлегацыя прадстаўніцтва японскай гандлёвай кампаніі Sumitomo Corporation, якая ўваходзіць у склад Sumitomo Group.

Sumitomo Corporation ахоплівае ў сваей дзейнасці ўсе галіны эканомікі і займаецца аптовым гандлем і прасоўваннем тавараў як у Японіі, так і за яе межамі. Акрамя гэтага, карпарацыя займаецца распрацоўкай прадукцыі, як правіла сумесна з вытворцамі, і інвестыцыямі ў вытворчасць. Па стане на 2017 год кампанія займае 282 месца ў Fortune Global 500.

Беларускі і японскі бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў у сферы тэлекамунікацый і вызначылі напрамкі развіцця партнёрскіх адносін на ўзаемавыгадных умовах.

  Sumitomo

 

© 2016-2020
БЕЛIНТЭРСАТ. Ўсе правы абаронены.