Версія для людзей са слабым зрокам

На тэррыторыі НКК адбудзецца дэманстрацыя інавацыйнага спадарожнікавага абсталявання расійскай вытворчасці

29 ліпеня 2017 года

31 ліпеня на тэрыторыі Наземнага комплексу кіравання спадарожнікам Белинтерсат-1 у Станькава вядучы аператар спадарожнікавай сувязі Расіі група кампаній «Іскра» будзе праводзіць дэманстрацыю інавацыйнага абсталявання. Інжынеры «Іскры» пакажуць у дзеянні ўласныя распрацоўкі: мабільныя саманаводныя антэны САС-1200 і «Арка», здольныя за лічаныя хвіліны ўсталяваць спадарожнікавы канал сувязі практычна ў любым пункце Зямлі. Дадзеныя антэны прызначаныя для ўстаноўкі на аўтамабілі спецыяльных службаў і камерцыйных арганізацый, якім неабходна аператыўна перадаваць дадзеныя з тэрыторый, дзе адсутнічае наземная інфраструктура сувязі.

Распрацоўкі групы кампаній «Іскра» перасгаюць па многіх тэхнічных характарыстыках іншыя расійскія і сусветныя аналагі. Антэны наводзяцца на спадарожнік цягам 5 хвілін і забяспечваюць ўстойлівы інтэрнэт-канал ва ўмовах складанага геаграфічнага рэльефу. Ўбудаваны блок кіравання (кантролер) дазваляе працаваць ва ўмовах экстрэмальнага клімату ў тэмпературным дыяпазоне ад - 40 да + 55°C. Гарантаваная ступень абароны: IP65. Праграмнае забеспячэнне дазваляе канфігураваць абсталяванне пад розныя профілі – дастаткова зрабіць настройку аднойчы, і станцыя будзе аўтаматычна наводзіцца на патрэбны спадарожнік націскам адной кнопкі. Антэны працуюць у C- і Ku- дыяпазонах, і з'яўляюцца сумяшчальнымі з мадэмамі вядучых сусветных вытворцаў (Hughes, Comtech, iDirect, Истар) і стандартамі сістэм Intelsat і Eutelsat. Яны здольныя забяспечваць стабільны канал на хуткасці да 40 Mb/s. Гэта цалкам расейскія распрацоўкі, без выкарыстання замежных платформаў і тэхналогій.

САС-1200 - першая саманаводная спадарожнікавая антэна, распрацаваная ў R&D цэнтры групы кампаній «Іскра» ў 2015 годзе. Мае узмоцненную канструкцыю і падвышаную трываласць і адмоваўстойлівасць, што робіць яе ідэальным рашэннем для абсталявання машын спецыяльнага прызначэння.

«Арка» - новае пакаленне спадарожнікавых антэн сабрана з выкарыстаннем кампазітных матэрыялаў, што дазволіла значна знізіць вагу канструкцыі. Дзякуючы гэтаму «Арка» можа усталеўвацца на легкавыя аўтамабілі камерцыйных кампаній.

Прэзентацыя абсталявання пройдзе ў рамках маштабнага тэлекамунікацыйнага тура групы кампаній «Іскра», які ахоплівае 25 гарадоў Расіі і СНД. На сённяшні дзень спецыялісты кампаніі праехалі больш за 8 тысяч кіламетраў, наведалі 11 гарадоў і правялі больш за 30 сустрэч з ключавымі партнёрамі кампаніі. Галоўная місія тура - прадэманстраваць вынікі адраджэння вытворчасці высокатэхналагічнага абсталявання ў Расіі.

Даведка: група кампаній «Іскра» уваходзіць у тройку найбуйнейшых аператараў спадарожнікавай сувязі Расіі. Развітая інфраструктура кампаніі ўключае ў сябе тры тэлепорта, размешчаныя у Маскве, Краснаярску і Хабараўску, якія дазваляюць забяспечваць перадачу дадзеных праз усе асноўныя геастацыянарнай спадарожнікі расійскай групоўкі (Экспрэс АМ-5, Экспрэс АМ-6, Экспрэс АМ-33, Ямал-401, Ямал -402). Сёння ў актыве кампаніі больш за 16 000 устаноўленых станцый, за 1 500 кліентаў, 600 рэгіянальных партнёраў і больш за 20 гадоў досведу працы на рынку спадарожнікавай сувязі.

 

  • 4
  • 5
  • 7
  • DSC_0482

© 2016-2020
БЕЛIНТЭРСАТ. Ўсе правы абаронены.