Версія для людзей са слабым зрокам

Форум «Кантэнт для лічбавага тэлебачання - эфектыўнае кіраванне і паспяховая манетызацыя»

 

13 Марта 2020

 

10 - 11 сакавіка 2020 г. група супрацоўнікаў наземнага комплексу кіравання Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь наведала сталіцу Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя г. Абуджу.

10 сакавіка яны прынялі ўдзел у форуме «Кантэнт для лічбавага тэлебачання - эфектыўнае кіраванне і паспяховая манетызацыя». Арганізатарам форуму выступіла медыя-платформа Broadcast Media Africa, а яго спонсарамі сталі спадарожнікавыя аператары EUTELSAT і SES. У ходзе форуму інфармацыя пра паслугі сістэмы БЕЛIНТЕРСАТ была прадстаўлена старшыне Асацыяцыі вяшчальных арганізацый Нігерыі спадарыні хаджу Са'а Ібрахім і супрацоўнікам шэрагу тэлекампаній, якія ўваходзяць у склад згаданай асацыяцыі. Адбылася гутарка аб магчымасцях наладжвання супрацоўніцтва з дырэктарам Broadcast Media Africa Бенджамінам Пiесом. 11 сакавіка беларускія прадстаўнікі прынялі ўдзел у кансультацыях з кампаніямі Strong Solutions і Africa Union Financial Services (Дэмакратычная Рэспубліка Конга) па пытаннях рэалізацыі сумеснага праекта, а таксама наведалі тэлепорт нігерыйскага спадарожнікавага аператара Nigcomsat.

 

 

© 2016-2020
БЕЛIНТЭРСАТ. Ўсе правы абаронены.