Версія для людзей са слабым зрокам

39 000 кіламетраў за 1,5 секунды

 

09 красавіка 2020 года

 

12 красавіка ўвесь свет адзначае дзень касманаўтыкі. Будучы касмічнай дзяржавай, ў Рэспублікі Беларусь на арбіце знаходзяцца 3 уласных спадарожніка: Белiнтерсат-1 (Belintersat-1), БКА і BSUSat 1 (CubeBel-1). Напярэдадні Дня касманаўтыкі, у студыі Беларусь24 ў якасці запрошанага госця прыняў удзел намеснік дырэктара па развіцці спадарожнікавай сувязі завода дакладнай электрамеханікі (РВУП ЗТЭМ) і кіраўнік праекта «Белiнтерсат», Закалюкiн Дзмітрый Валер'евіч.

Асноўнай тэмай дыскусіі стала развіццё нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і спадарожніка Белiнтерсат-1, разам з развіццём галін навукі і эканомікі, непасрэдна звязаных з касмічнай галіной. У ходзе інтэрв'ю, Дзмітрый Валер'евіч звярнуў увагу на важнасць падрыхтоўкі прафесійных кадраў, а таксама дэталёва распавёў пра працу Наземнага комплексу кіравання і растлумачыў механіку спадарожнікавай сувязі, у прыватнасці, што спадарожнік Белiнтерсат-1 знаходзіцца на адлегласці 39 000 кіламетраў ад зямлі, а сігнал пераадольвае гэту адлегласць за паўтары секунды.

З поўным інтэрв'ю тэлеканалу Беларусь 24 можна азнаёміцца ​​па спасылцы .

 

 

© 2016-2020
БЕЛIНТЭРСАТ. Ўсе правы абаронены.