Версія для людзей са слабым зрокам

Астрогеолог - прафесія будучыні ...

 

10 красавiка 2020 года

 

Тэма «Развіццё касмічнай галіны Беларусі на сучасным этапе» абмяркоўвалася 8 красавіка 2020 года у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. У прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага Дня авіяцыі і касманаўтыкі, прынялі ўдзел Віцязь Пётр Аляксандравіч, кіраўнік апарата НАН Беларусі, акадэмік Залаты Сяргей Анатольевіч, дырэктар навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства (НІРУП) «Геаінфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі, а таксама Закалюкiн Дзмітрый Валер'евіч, намеснік дырэктара па развіцці спадарожнікавай сувязі завода дакладнай электрамеханікі (РВУП ЗТЭМ), кіраўнік праекта «Белiнтерсат».

Асноўнай тэмай прэс-канферэнцыі было развіццё касмічных тэхналогій і перспектыўныя касмічныя праекты.

У Рэспубліцы Беларусь выкарыстоўваецца сістэма зандзіравання зямлі, а таксама вядзецца праца па стварэнні спадарожніка больш высокага дазволу. Дзякуючы гэтаму назіраецца развіццё аптычных прадпрыемстваў, такіх як «Пеленг» і іншых, дзейнасць якіх накіравана на выкананне касмічных саюзных праграм з «Роскосмасам» і ўрадамі Казахстана і Украіны. «Белiнтерсат» працуе над перспектыўнымі праектамі ў Афрыканскім рэгіёне, прапрацоўваюцца праекты з ГП «Касмічная сувязь», МАКС «Iнтерспутнiк», а таксама даўнім партнёрам Кітайскай Народнай Рэспублікай у сферы нізкаарбітальных і HTC спадарожнікаў.  

Улічваючы, што касмічная галіна з'яўляецца неад'емным драйверам іншых абласцей, не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і ва ўсім свеце, кіраўнік праекта «Белiнтерсат», Дзмітрый Валер'евіч, надаў пытанню падрыхтоўкі спецыялістаў касмічнай галіны асаблівую ўвагу. «Белiнтерсат» шчыльна супрацоўнічае з Беларускім дзяржаўным універсітэтам, а таксама плануецца прыцягненне спецыялістаў з Акадэміі сувязі. У ходзе канферэнцыі было адзначана, што пачынаць падрыхтоўку такіх кадраў неабходна са школьнай лавы. У той жа час, варта задумацца аб развіцці ў Беларусі такога цікавага і шматабяцальнага напрамкі, як астрагеалогiя - пошук рэдказямельных металаў на астэроідах. 

Поўную версію прэс-канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы.

 

 

© 2016-2020
БЕЛIНТЭРСАТ. Ўсе правы абаронены.