Версія для людзей са слабым зрокам

Нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі: вытокі, сучаснасць, планы

 

10 красавiка 2020 года

 

12 красавіка адзначаецца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі - нагода звярнуцца да дасягненняў і перспектыў дзейнасці Беларусі ў касмічнай сферы.

У студзені 2016 г. на геастацыянарную калязямную арбіту з кітайскага касмадрома Сiчан быў выведзены спадарожнік «Белiнтерсат-1». І наша краіна ўвайшла ў лік дзяржаў, якія эксплуатуюць нацыянальныя сістэмы спадарожнікавай сувязі.

Праект беларускай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання меў на мэце атрыманне прыбытку на замежных рынках і аказанне паслуг ўнутры краіны, у тым ліку для патрэб Мінабароны РБ і іншых сілавых структур.

Сістэма стваралася ў адпаведнасці c Указам Прэзідэнта. Актыўнае выкарыстанне магчымасцяў беларускага спадарожніка сувязі прадугледжвалася Стратэгіяй развіцця інфарматызацыі на 2016-2021 гады і Дзяржаўнай праграмай развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады.

У тэхнічным дачыненні праект адбыўся. Кіраванне спадарожнікам «Белiнтерсат-1» ажыццяўляецца з наземнага комплексу кіравання ў н.п. Станькава Дзяржынскага раёна ў складзе дзяржаўнага прадпрыемства "Завод дакладнай электрамеханікі".

Аснова калектыву комплексу - супрацоўнікі, якія ўдзельнічалі ў выкананні праекта, пачынаючы з этапа будаўніцтва гэтага комплексу, якія прайшлі фундаментальную падрыхтоўку ў КНР, маладыя, адданыя сваёй справе.

Поўную версію артыкула можна паглядзець па спасылцы.

 

© 2016-2020
БЕЛIНТЭРСАТ. Ўсе правы абаронены.