Доступ па запыце
Доступ па запыце выкарыстоўваецца перасовачнымі вяшчальнымі станцыямі (SNG-станцыі) для трансляцыі «гарачых» навін, канцэртаў, спартыўных мерапрыемстваў і іншых падзей.
Пастаянны доступ
Арэнда спадарожнікавай ёмістасці на больш працяглы тэрмін (ад 1 месяца і больш). Пастаянны доступ да паласы частот на спадарожніку можа быць выкарыстаны для вяшчання мультымедыйнага сігналу, пабудовы карпаратыўных сетак, ведамасных сетак, закрытых выдзеленых каналаў.
Кошт канала сувязі залежыць ад:
- Часу, на які неабходна арганізаваць канал сувязі (хвіліны/гадзіны/дні);
- Шырыні канала сувязі (Мгц).